Пра гэта эканаміст Сяргей Чалы заявіў у інтэрв'ю Tut.by.

tut.by

tut.by

«Перад Новым годам народ заўсёды нервуецца, памятаючы падзеі 2011 года. Але цяпер рэзкіх рухаў з боку насельніцтва няма. Можа быць, пачынаюць прывыкаць, што ў студзені-лютым хваляванні згасаюць. Прагноз на пачатак 2014 рабіць складана, але я нейкіх сур'ёзных пагроз для беларускага рубля не бачу:

у Нацбанка ёсць маса спосабаў трымаць сітуацыю пад кантролем.

Яны так зараз і дзейнічаюць, ужываючы адміністрацыйныя абмежаванні. Напрыклад, зрабілі практычна нявыгаднымі спажывецкія крэдыты — працэнтная стаўка павінна быць не вышэй за дзве стаўкі рэфінансавання. Можна яшчэ шмат чаго прыдумаць.

Тым больш валюты ў Нацбанка зараз хапае: больш 3,5 мільярда даляраў.

Пры тым што насельніцтва нават у самыя панічныя месяцы больш за 1 мільярд купіць не можа, максімум — 600—800 мільёнаў. Таму даляр, вядома, будзе і далей расці, але ў межах 100—200 рублёў у месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0