На гэтым тыдні пабачыў свет пяты нумар часопіса «Макулатура», галоўным рэдактарам якога з'яўляецца пісьменнік Сяргей Календа.

Мінулы нумар быў прысвечаны Англіі, гэты ж нумар адначасова «брудны» і « прыўкрасны» і мае два твары. Як піша Сяргей Календа ў прадмове: «Макулатура Брудная і Прыўкрасная створана менавіта для таго, каб падкрэсліць скрайнасці Прыроды, двухбаковасць чалавечага таленту і памкненняў… Гэта спроба разглядзець класічную прозу і эксперымент як часткі і бакі адной манеты».

Пятая Макулатура ў «Бруднай» сваёй частцы распачынае друкаваць эксперыментальны раман Дмітрыя Калейчыка, раман-несвядомасць, раман-сюррэалізм, раман-вар’яцтва, раман-скруха, раман-спадзяванне – «Тэорыя Хаоса».

Друкуюцца таксама Уладзімір Казлоў, Уладзіслаў Ахроменка, Аляксей Талстоў, а таксама Сяргей Календа.

Акрамя гэтага — Кастусь Жыбуль ды Раман Журко, новыя аўтары са сваім дэбютамі, замежныя пісьменнікі і пераклад частцы раману Чарлза Букоўскага «Макулатура».

Прэзентацыя часопіса адбудзецца 20 снежня ў кнігарні «ЛогвінаЎ» (Мінск, пр-т Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19-й.

Удзел прымуць: Віктар Марціновіч, Уладзімір Казлоў, Уладзіслаў Ахроменка, Сяргей Календа, Аляксей Талстоў, Андрэй Дзічэнка, Ліда Наліўка, Кастусь Жыбуль.

Уваход вольны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?