У пятніцу, 5 кастрычніка, на большай частцы краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе плюс 3—9 градусаў, на тарфяніках месцамі чакаюцца слабыя замаразкі — ад нуля да мінус 1 градуса. Удзень будзе ад 10 да 16 градусаў вышэй за нуль.
У суботу, 6 кастрычніка, на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы. Тэмпература паветра ўначы складзе ад 4 да 10 градусаў цяпла. Удзень — 9—15 градусаў вышэй за нуль.
У пачатку наступнага тыдня тэмпература паветра ўначы складзе 3—9 градусаў, на тарфяніках — слабыя замаразкі ад нуля да мінус 3 градусаў. Удзень стане на 2—3 градусы халадней і тэмпература паветра не перавысіць 6—13 градусаў цяпла.
0
0
0
0
0
0