15 студзеня ў Купалаўскім тэатры адбудзецца прэм’ера спектакля «Пан Тадэвуш» у пастаноўцы рэжысёра Мікалая Пінігіна.
Гэта будзе першая сцэнічная версія паэмы Адама Міцкевіча ў беларускім тэатры. Дзеянне ў творы, перакладзенага Язэпам Семяжонам, развіваецца на працягу пяці дзён 1811 і аднаго дня 1812 года. Апісаныя там падзеі адбываюцца на берагах Нёмана напярэдадні прыхода Напалеона на нашыя землі.
Пана Тадэвуша сыграе Павел Харланчук, Графа — Раман Падаляка, Тэлімену — Юлія Шпілеўская і Святлана Анікей, Зосю - Марта Голубева і Крысціна Казак.
* * *
На пазамінулым тыдні квіткі на спектакль паступілі ў продаж у трох касах тэатра
(у падземным пераходзе ля ГУМа, праз дарогу ад Купалаўскага тэатра і на станцыі метро «Інстытут культуры»), якія аб’яднаныя агульную сістэму. На сервісах для продажу квіткоў kvitki.by і ticketpro.by яны не выстаўляліся (хоць праз апошні сайт можна замовіць месцы на іншыя студзеньскія спектаклі).
Цана білетаў вагалася ад 40 да 150 тысяч рублёў. Як паведамілі ў касе тэатра,
усе 360 квіткоў на прэм’ерны паказ 15 студзеня ўжо прададзеныя.
У касах Купалаўскага яшчэ некалькі квіткоў на наступныя прэм’ерныя дні. Напрыклад, на 16 студзеня можна набыць тры месцы на крайнія месцы балкона (1 месца першага шэрагу, 1 і 2 месца другога шэрагу). На 17 студзеня засталося 1 месца ў другім шэрагу балкона. Кошт кожнага квітка складае 40 тысяч рублёў.
Няма сумневаў, што неўзабаве будзе распрададзеная і рэшта квіткоў.