Літаратура

1000 старонак турэмнай нядолі

Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных выходзіць у Вільні.

Голас волі з-за кратаў. Анталогія твораў беларускіх палітзняволеных. / Складальнік А. Фядута. — Вільня: ЕГУ, 2013. — 990 с.

Вялізны том пабачыць свет у пачатку наступнага года. Прымеркавана выданне да чарговай гадавіны разгону Плошчы-2010. Уступам да кнігі Рыгор Барадулін напісаў верш, радок з якога і даў назву ўсёй кнізе.

Анталогію склаў літара-туразнаўца Аляксандр Фядута. Ідэя да яго прайшла ў 2011, калі сам знаходзіўся за кратамі. «У адзіночнай камеры цяжка знайсці суразмоўцу, а суразмоўца быў вельмі патрэбны, каб не звар’яцець. І я пачаў пісаць вершы — як у юнацтве. Спачатку адрасаваў іх жонцы, пасля — сябрам. Затым я пачаў пісаць успаміны пра горад свайго дзяцінства», — тлумачыць сам Фядута, чаму пачаў пісаць за кратамі — каб гаварыць з паперай. Так узніклі «Амерыканскія вершы», якія ўжо выйшлі кнігай, і ўспаміны пра Гродна «Мой маленькі Парыж», фрагменты з якіх публікаюцца ў анталогіі.

«Голас волі з-за кратаў» склалі тэксты, напісаныя ў турме, на свабодзе, але пра зведанае ў няволі: вершы, проза, успаміны. Васямнаццаць аўтараў — 990 старонак.

У кнігу трапілі не толькі тэксты тых, хто пацярпеў па справе Плошчы-2010. Хаця такіх і большасць: Уладзімір Някляеў, Наталля Радзіна, Ірына Халіп, Алесь Кіркевіч, Зміцер Дрозд… Сярод аўтараў — асуджаныя па справе анархістаў Аляксандр Францкевіч і Ігар Аліневіч, журналіст Андрэй Пачобут. Публікуюцца фрагменты з кнігі былога міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Васіля Лявонава, дзённікі журналіста Паўла Шарамета.

Анталогія не ўсёабдымная. «Шэраг аўтараў з той ці іншай прычыны адмовілiся змясціць свае тэксты. Нехта папросту не паспеў іх перадаць. Пра некаторыя тэксты мы даведаліся тады, калі праца над кнігай была збольшага скончаная. Чыесьці кнігі выйшлі дастаткова вялікімі накладамі зусім нядаўна і даступныя шырокаму чытачу ў інтэрнэце», — тлумачыць складальнік.

Творы надрукаваны на мове арыгіналу — то бок па-беларуску, па-расійску ці па-польску.

Выданне здзейснена пры падтрымцы Фонду Конрада Адэнаўэра.

***

Голас волі

Голас волі з-за кратаў,
Ён зрынае са стодаў
Крывісмокаў, вар’ятаў,
Трыстуноў млосных одаў.

Вея лютасці вые,
Падраслі маладыя.
Не прымаюць іх шыі
Хамуты залатыя.

Рух не спыняць ніколі
Ані здрадай, ні хлуссю.
Сцяг
Пагоню на волю
Ўзносіць над Беларуссю.

Нашы дні, як навелы,
Значаць крылы палёту.
Беларус —
Значыць, смелы,
Непадлеглы прыгнёту.

Дух змаганняў не кволы —
Ні паразаў, ні стратаў.
Весніць высі і долы
Голас волі з-за кратаў!

Рыгор Барадулін, 23 кастрычніка 2013

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы7

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Усе навіны →
Усе навіны

У Маладзечанскім раёне прадаюць лецішча з марскога кантэйнера

Колькі каштуе пуцёўка ў беларускі санаторый — сума немалая2

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі43

Ротам камуніста Сыранкова зноў укідваецца ідэя адмяніць у Беларусі прэзідэнцкія выбары27

Келаг: На перамовах у Стамбуле будуць прадстаўнікі ЗША, Германіі, Вялікабрытаніі і Францыі3

У Нацыянальным мастацкім музеі адкрылася выстава, прысвечаная расійскім перамогам15

Апеляцыйны суд у ЗША стаў на бок Трампа ў пытанні тарыфаў

«400 зорак у п***у». Махляры надурылі школьнікаў, прадаючы ім няправільныя адказы да ЦТ і ЦЭ4

«Напішы «календула» або «багун» — будзе тое ж самае». Які смак у беларускага валошкавага квасу, у якім зусім няма валошак?3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы7

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць