Чыноўнік Міністэрства аховы здароўя Беларусі разам з жонкай арганізаваў карупцыйную суполку.
Як паведаміла оперупаўнаважаны па асабліва важных справах упраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС краіны Вераніка Пасмецьева, гэтая гісторыя пачалася з таго, што адна камерцыйная сталічная фірма закупіла ў Францыі і ўвезла ў Беларусь гематалагічныя аналізатары клетак крыві. Для рэгістрацыі медыцынскай тэхнікі і ўвогуле выкарыстання яе па прызначэнні неабходна было правесці шэраг экспертыз. Паскорыць гэты працэс камерсантам прапанаваў кансультант адмысловага аддзела Міністэрства аховы здароўя. Чыноўнік уцягнуў у крымінальную справу сваю жонку, якая займала адказную пасаду ў фірме, што праводзіла экспертызу медыцынскай тэхнікі. За свае паслугі карумпаваная пара запатрабавала 10 тыс. долараў. Пры атрыманні хабару сужэнцаў схапілі за руку супрацоўнікі службы па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі.