Міхаіл Хадаркоўскі напісаў у заяве на памілаванні, што не збіраецца займацца палітыкай і змагацца за вяртанне актываў ЮКАСа. Пра гэта былы кіраўнік кампаніі ЮКАС распавёў у інтэрв'ю выданню The New Times.
«Я напісаў у сваёй паперы тое, пра што раней не раз казаў публічна: я не збіраюся займацца палітыкай і не збіраюся змагацца за вяртанне актываў (ЮКАСа)», — заявіў Хадаркоўскі.
Экс-алігарх таксама сказаў, што ў сваім лісце папрасіў даць яму магчымасць выезду за мяжу.
Хадаркоўскі падкрэсліў, што не стаў бы пісаць прашэнне аб памілаванні, калі б ад яго патрабавалі прызнання віны.
Пазней у нядзелю ў музеі Берлінскай сцяны запланавана прэс-канферэнцыя Міхаіла Хадаркоўскага.
0
0
0
0
0
0