Вызвалены экс-кіраўнік расійскага ЮКАСа Міхаіл Хадаркоўскі заявіў, што ён супраць байкоту Алімпійскіх гульняў у Сочы.
«Што тычыцца Сочы, я прыхільнік той пазіцыі, што гэта свята спорту, свята для мільёнаў людзей і не трэба яго псаваць», — сказаў Хадаркоўскі.
Акрамя гэтага, на пытанне, якую параду ён даў бы заходнім краінам па дыялогу з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, Хадаркоўскі адказваць не стаў. «Я гэтым займацца не буду», — сказаў Хадаркоўскі.
Ён адзначыў, што заходнія палітыкі не павінны забываць, што ў Расіі ёсць і іншыя палітвязні.
0
0
0
0
0
0