Уладальнік Dankoff Club Юрый Данькоў асуджаны на восем гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці. Такі прыгавор абвешчаны 23 снежня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска.

2 снежня дзяржаўны абвінаваўца папрасіў суд прыгаварыць бізнесмена да дзевяці гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасці.

Юрый Данькоў быў затрыманы 4 верасня 2012 года. Праз тры дні яму было выстаўлена абвінавачанне на падставе ч. 2 арт. 171 Крымінальнага кодэкса (выкарыстанне прастытуцыі або стварэнне ўмоў для прастытуцыі, учыненыя службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў). 

Данькову інкрымінавана ўчыненне злачынстваў, прадугледжаных сямю артыкуламі Крымінальнага кодэкса: ухіленне ў перыяд са студзеня 2007 года па верасень 2012 года ад выплаты сум падаткаў і збораў, што пацягнула прычыненне ўрону дзяржаве ў асабліва буйным памеры ў агульнай суме 918,1 млн. рублёў; арганізацыя і ўтрыманне ў 2011—2012 гадах службовай асобай з выкарыстаннем службовых паўнамоцтваў у забаўляльнай установе, што належыць яму, прытону для прастытуцыі, а таксама выкарыстанне прастытуцыі іншымі асобамі, звязанае з атрыманнем выгады маёмаснага характару; унясенне службовай асобай заведама непраўдзівых звестак і запісаў у афіцыйныя дакументы, падробліванне дакументаў, а таксама складанне і выдача заведама фальшывых дакументаў з карыслівай і іншай асабістай зацікаўленасці; падробліванне іншых афіцыйных дакументаў, якія даюць правы, у мэтах выкарыстання такіх дакументаў самім выканаўцам або іншымі асобамі, збыт такіх дакументаў, а таксама выкарыстанне заведама падложных дакументаў; дапамаганне ў фальсіфікацыі доказаў па грамадзянскай справе асобе, якая ўдзельнічае ў справе; уцягванне жанчын у прастытуцыю з мэтай наступнага атрымання выгады ад прастытуцыі; захоўванне з мэтай рэкламавання і рэкламаванне парнаграфічнага матэрыялу, а таксама публічная дэманстрацыя відэафільма парнаграфічнага зместу.

Суд над Даньковым пачаўся 18 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?