Урад М’янмы перакрыў доступ у інтэрнэт і адключыў большую частку тэлефонных ліній. На вуліцах салдаты адбіраюць відэакамэры, фотаапараты й абсталяваныя камэрамі мабільныя тэлефоны. М’янма акпынулася ў ізаляцыі, бо любыя аматарскія здымкі, якія дазвалялі сусьветнай супольнасцьі быць у курсе падзей у краіне, цяпер недаступныя.

«Урэшце рэшт яны зразумелі, што іх галоўны вораг — інтэрнэт», — перадае The New York Times словы рэдактара часопіса Irawaddy Аунга Зо. Часопіс Irawaddy да нядаўняга часу быў адной з асноўных крыніц інфармацыі пра падзеі ў М’янме. Рэдакцыя выданьня знаходзіцца ў Тайляндзе, таму матэрыялы зь месца падзей распаўсюджваліся праз інтэрнэт.

Аунг Зо заявіў, што некалькі дзён таму сайт часопісу Irawaddy быў атакаваны вірусамі. Гэты факт, паводле слоў рэдактара, дазваляе казаць пра тое, што ўлады М’янмы маюць прафэсійных хакераў, якія спрабуюць узламаць нялюбыя ўраду сайты.

Ці будзе калі ў М’янме адноўлены інтэрнэт, пакуль не вядома. Аднак многія журналісты лічаць, што інфармацыя так ці інакш будзе праточвацца ў сьвет, хай нават у якасьці кантрабанды. На іх думку, чуткі, якія ўзьнікаюць у выніку недахопу аб’ектыўных зьвестак, наносяць М’янме значна большую шкоду.

У найбуйнейшым горадзе краіны Янгоне працягваюцца арышты. Паводле слоў амэрыканскага дыплямата, салдаты вайсковай паліцыі па начах прачосваюць вуліцы гораду й забіраюць людзей проста зь іхніх хат.

Паводле Telegraf.by

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0