24 снежня (аўторак) культурніцкая пляцоўка «Беларуская Прастора» запрашае на прэзентацыю аўдыякнігі Янкі Маўра «Палескія рабінзоны», «У краіне райскай птушкі» і насценнага «Ваярскага календара».

Прэзентацыя адбудзецца ў Пушкінскай бібліятэцы (Мінская абласная бібліятэка імя А. С. Пушкіна) па адрасе: г. Мінск, вул. Гікалы, 4. Пачатак а 18-й гадзіне. Уваход вольны.

Вас чакаюць цікавыя музычныя і літаратурныя выступы, конкурсы з падарункамі, захапляльныя рыцарскія баёўкі ад клуба гістарычнай рэканструкцыі «Гівойт» і магчымасць сфатаграфавацца з сапраўднымі рыцарамі!

У імпрэзе возьмуць удзел: унукі Янкі Маўра, Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Зміцер Сасноўскі, Аксана Спрынчан, Яраш Малішэўскі, Тацяна Беланогая, Серж Мінскевіч, Юры Усціновіч, Ладзімір Лічко, Іван Іваноў, Андрэй Паддубскі, Алесь Калоша, Міхась Башура, Алесь Квіткевіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0