22 снежня падчас святой Імшы Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч асвяціў у мінскім касцёле святых Сымона і Алены новы арган.
Фота Алы Невяровіч
Фота Алы Невяровіч
Фота Алы Невяровіч
Фота Алы Невяровіч
Аргана не было ў Чырвоным касцёле з 1943 года, калі яго вывезлі з Беларусі. У апошнія гады там выкарыстоўваўся сінтэзатар.
Кажучы пра асвячэнне аргана Чырвонага касцёла, арцыбіскуп назваў яго «вялікім дарам для святыні, якая знаходзіцца ў цэнтры сталіцы Беларусі», «дзякуючы гучанню якога наша малітва будзе больш магутнай, каб выпрасіць у Бога неабходныя ласкі».