27 снежня адбудзецца прэзентацыя кнігі Анатоля Трафімчыка «Ленін і Сталін думаюць пра Беларусь», якая выйшла ў серыі «Бібліятэка «Беларускі калегіюм». З удзелам аўтара і куратара серыі філосафа Алеся Анціпенкі. Пачатак а 19-й. Уваход – вольны.

 

Крыху пра кнігу. Даследаванне выкрывае фарысейскую палітыку кіраўніцтва бальшавіцкай Расіі стасоўна лёсу Беларусі; прыводзяцца пераканаўчыя доказы таго, што ленінска-сталінскі Крэмль быў супраць беларускай дзяржаўнасці, але рэальнасць геапалітычнай сітуацыі ў сімбіёзе з амбіцыямі на сусветную рэвалюцыю вымусіла яго з «беларускае карты» зрабіць козыр і пайсці – хаця б фармальна – на стварэнне савецкай Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0