Марскія кантэйнеры выкарыстоўваюць для грузаперавозак у тым ліку па чыгунцы. Гэта вялікая металічная будка даўжынёй 10 метраў, а шырынёй і вышынёй па тры.
Такі кантэйнер 26-гадовы гаспадар пакінуў на час каля станцыі тэхабслугоўвання ў Вязынцы. Праз некаторы час гаспадар пабачыў, што кантэйнер знік.
Падчас праверкі высветлілася, што мясцовы 19-гадовы мясцовы хлопец знайшоў пакупніка, прадаў яму кантэйнер і той яго вывез.
Паводле слоў гаспадара, кантэйнер каштуе каля 34 мільёнаў рублёў.
Крымінальную справу завялі 20 снежня.