Каняферма «Зарэчча» абвясціла пра тэрміновы распродаж племянных коней. Калі пакупнікі не знойдуцца, то жывёл пусцяць на мяса.
Каб не забіваць жывёл, каняферма выставіла коней «па сабекошце» (мясны кошт): 25 000 рублёў за 1 кг жывой вагі. Сярэдняя цана за каня складзе каля 1200$.
Пры жаданні атрымаць племянное пасведчанне неабходна будзе даплаціць 3,5% ад агульнай сумы ў Белплемжыўаб’яднанні.
Купіць каня можна да Новага Года, далей плануецца здача на мяса.
На сённяшні дзень ужо 13 да 33 жывёл ужо рыхтуюцца з'ехаць да новых гаспадароў.