У Запарожжы разбілі мемарыяльную дошку генсеку Кампартыі СССР Леаніду Брэжневу.

Як паведамляе рэсурс «Уся ўлада», не прайшло і 4-х дзён з моманту адкрыцця ў Запарожжы мемарыяльнай дошкі Брэжневу, як невядомыя разбілі ўсталяваную на доме каменную пліту.

Мемарыяльную дошку Леаніду Ільічу адкрылі 19 снежня па ініцыятыве запарожскіх камуністаў у доме, дзе ў 1946—47 гадах жыў кіраўнік запарожскага абкама партыі, а пасля генеральны сакратар Кампартыі СССР, піша «Украінська правда».

Нагадаем, некалькі тыдняў таму, падчас Еўрамайдану, у Кіеве скінулі помнік Леніну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0