Учора стаў сведкам аварыі на Партызанскім, каля плошчы Ванеева. Фота зроблена сення зранку.

Нецвярозы кіроўца Audi‑100 Avant на вялікай хуткасці зачапіў аўтамабіль BMW, і яны разам паляцелі ў бліжэйшае дрэва. У выніку загінулі кіроўца і пасажыр аўтамабіля Audi. Кіроўца BMW застаўся без аўто, но затое жывы.

Калі я праязджаў побач, две машыны хуткай ужо ад’ехалі, стаялі 3 ДАІшныя машыны, побач бегалі некалькі дзесяткаў ДАІшнікаў і яшчэ больш разявак. Па словах сведкаў, кіроўца і пасажыр Audi загінулі адразу, трэцяга пасажыра з Audi павезлі на хуткай, а кіроўцу BMW без дапамогі МНС выцягнуць з машыны было немагчыма, ў выніку чаго ён больш за гадзіну прасядзеў заціснуты абломкамі.

Сябры, давайце ў такое надвор’е ездзіць павольней! Хто хутка едзе, таго павольна нясуць!

Сапраўды шкада кіроўца BMW…

Ant1killer

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0