З 26 снежня па 13 студзеня ўключна, Барысаўскі завод аўтатрактарнага электраабсталявання зачыняе сваю «прахадную». Людзей адпраўляюць на вымушаныя канікулы як за свой кошт, так і ў залік адпачынкаў.

А калі ўлічыць, што сёння яшчэ і Каляды, то работнікі не будуць працаваць запар нават не 18, а 19 дзён.

«Прычына звычайная – тая, якая на нашым заводзе здараецца напрыканцы года, – патлумачыў адзін з работнікаў ААТ БАТЭ. – Многія прадпрыемствы-партнёры з Расіі з 1 да 10 студзеня не працуюць. Там проста няма магчымасці закупіць прадукцыю, яны адпачываюць».

 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?