«Гомельскім гарадскім аддзелам Следчага камітэта заведзена крымінальная справа па прыкметах злачынства, прадугледжанага ч.1 арт. 139 КК РБ (забойства). Падставай стала паведамленне ў міліцыю пра знікненне з 1 лістапада 2013 Эпішка Таццяны Алегаўны, 1982 года нараджэння. Пацярпелая пражывала ў адной з кватэр дома 42 па вул. Жукава ў Гомелі»,

— паведаміла прадстаўнік УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава.

Па падазрэнні ў забойстве затрыманы 29-гадовы бабруйчанін, раней неаднаразова судзімы.

Паколькі цела жанчыны не знайшлі, працягваецца яго пошук.

Прыкметы Таццяны Эпішка: на выгляд 25-30 гадоў, рост 165-170 см, хударлявая, валасы белыя. Была апранута: цёмная кофта, сінія джынсы, на нагах — аранжавыя сланцы.

Хто валодае інфармацыяй пра месцы знаходжання Таццяны Эпішка з 14 кастрычніка 2013, звяртайцеся ва УСК па Гомельскай вобласці на: (0232) 36-37-46, (0232) 41-09-12.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?