На тэрыторыі Мінска можна знайсці цікавы архітэктурны феномен. Гэта прыватныя «замкі» — збудаванні нібыта з іншай эпохі, з тоўстымі сценамі і велічнымі вежамі. І хоць яны не падобныя да казачных каралеўскіх замкаў, раскіданых па Еўропе, сярод суседзяў яны вылучаюцца выразна.

У чым асаблівасць гэтай з’явы? Што кіравала гаспадарамі, калі яны пачыналі будаваць свае замкі? І наколькі камфортна жыць у такіх спецыфічных будынках? Пра гэта мы распыталі архітэктара Аляксандру Баярыну.

У часы СССР мець свой дом было неажыццяўляльнай марай, кажа яна. Якія адчуванні, калі такія мары здзяйсняюцца? У 1990­я людзі пачалі пускаць карані ў зямлю. Часцяком без праекта, без досведу, затое і без страху!

Жаданняў у новых гаспадароў было некалькі, і яны ўвесь час павялічваліся. Кожнаму члену сям'і па сваім пакоі! — Мець асобную сталовую! — Мець гараж і заходзіць у дом проста адтуль! — Мець свой падвал! Вялікі! Плошчай ва ўвесь дом! Крыху пазней дадаліся спартзала, кіназала, більярдная і, нарэшце, зімовы сад. Пра басейны тады марылі рэдка, больш цікавілі лазні, якія часам з’яўляліся на ўчастках першымі.

Аднак гладка было толькі на паперы…

Адзін з першых мінскіх замкаў. Ягоны гаспадар скупляў участкі з вясковымі хатамі непадалёк ад Зялёнага Луга, будаваў на іх дамы, а пасля перапрадаваў. На гэтым і пагарэў. Яго чакала турэмнае зняволенне, а сам катэдж па дакументах вось ужо дзясяты год значыцца як арыштаваны.

Цна — самы багаты на замкі раён Мінска. Гэты катэдж будуе антыкрызісны ўпраўляючы. Кадастравае агенцтва само не ведае, колькі ў ім паверхаў: «трох­чатырохпавярховы каменны жылы дом з цокальным паверхам і падвалам».

Гэты абарончы замак схаваўся ў раёне Аўтазавода паміж звычайных прастакутных катэджаў і прыземістых драўляных хатак. Замест замка раней тут таксама стаяла непрыгляднае жытло. Гаспадар уклаў у будаўніцтва душу, расказваюць суседзі. Але пры разводзе пакінуў замак былой жонцы паводле шлюбнай дамовы.

Гэты арыгінальны катэдж у Навінках бачаць усе кіроўцы, якія едуць па кальцавой — ад замка да трасы літаральна 100 метраў. Гэта двухкватэрны дом з асобнымі ўваходамі. З мінскіх «замкаў» ён адзіны з яркай афарбоўкай. Іншыя гаспадары абіраюць больш стрыманыя праекты.

На мове афіцыйных дакументаў высокія вежы называюцца звычайнымі мансардамі. Суседзі расказалі, што ў замку з шырачэзнымі вежамі ў элітнай Цне жыве дырэктар кампаніі па вытворчасці бутыляванай вады.

На мове афіцыйных дакументаў высокія вежы называюцца звычайнымі мансардамі. Суседзі расказалі, што ў замку з шырачэзнымі вежамі ў элітнай Цне жыве дырэктар кампаніі па вытворчасці бутыляванай вады.

Што выходзіла на практыцы?

1. Колькасць пакояў вырасла за кошт памяншэння іх памеру. Гэта нарадзіла новае паняцце «катухі».

2. Насіць ежу ў сталовую, калі няма прыслугі, было не вельмі весела, і ўсе працягнулі сядзець у кухнях.

3. Эканомія плошчы часцяком заганяла гараж у цокальны паверх. Падвал цягнуў за сабой яшчэ адну лесвіцу! А колькі праблем з гідраізаляцыяй… Таксама высветлілася, што функцыянальна напоўніць падвал рэальна складана.

4. Лесвіцы аказаліся занадта крутымі.

5. Більярдавая на мансардзе (а дзе ж яшчэ, толькі там памяшканне досыць вялікае і без пярэгарадак) падарыла першым паверхамнезабыўны грукат па­дзення шароў на падлогу

6. Гараж у доме расчараваў. Спецыфічныя пахі праніклі ў інтэр'ер і замацаваліся там.

7. Зімовы сад у выглядзе «прылепка» працягваў глядзецца чужародным аб'ектам.

8. Аказалася, што няма ў нас столькі заняткаў, колькі пакояў мы запраектавалі! Каб праводзіць час у більярднай, трэба запрашаць сяброў, якія п'юць і застаюцца на ноч, — жонка супраць. У спартзалу хадзіць лянота, і нават тэлевізар над трэнажорам праблему не вырашае. Кіназала пустуе, паколькі сябры, калі доўга сядзяць, неспадзявана шмат выпіваюць і пачынаюць ламаць мэблю — жонка зноў­такі супраць. Сядзець жа ўдваіх, каб потым падымацца і перабірацца ў спальню, не хочацца ад пачатку. Тым больш што на рамантычных фільмах жонкі ён засынае праз 15 хвілін, а ад баевікоў у яе баліць галава…

9. Дзеці і ўнукі, для якіх было прыгатавана ад 2 да 6 пакояў, не асабліва радавалі сваімі візітамі. А ацяпляць трэба… І пыл кладзецца… Тут і прыйшоў першы сумнеў, а ці патрэбны такі вялікі дом? Дайшло да абсурду: для жыцця гаспадароў хапала невялікай прасторы, на другі і трэці паверх ім няма чаго падымацца.

10. Ну, і нарэшце, цудоўная вежа, навошта я цябе пабудаваў?! На здымках лёгка заўважыць, як мала плошчы ўнутры вежаў. Там наўрад ці хопіць месца для крэсла з таршэрам. Самы ўдалы варыянт — кабінет.

11. Невялікія вокны, якія так пасавалі фасаду, прапускалі трагічна мала сонца, і гэта пры нашым клімаце …

12.Аркі. Якая добрая была думка пра іх і якая недарэчная рэалізацыя! Яшчэ адно расчараванне.

Будаваць — дык на стагоддзі

За часы беларускай незалежнасці тыпалогія прыватнага домабудавання моцна змянілася. Шмат хто кажа, што заказчыкам прышчапілі густ, аднак гаворка ў большай меры пра змены ўмоў жыцця і будаўніцтва. З’явілася маса новых матэрыялаў, з вопытам прыйшло разуменне значнасці ўчастка і важнасці выгляду з дома.

Мы стараемся ўкладваць грошы роўна — разлічваем бюджэт, каб не заехаць у дом за паўмільёна даляраў з мэбляй з «Ікеі».

Адна рыса нас не пакідае — мы дагэтуль будуем на стагоддзі! Гэта наша нацыянальная рыса. Спробы спакусіць заказчыкаў на лёгкія шчытавыя домікі згасаюць адразу пасля першых перамоваў. Драўляны дом? Выдатна! Толькі бервяно будзе тоўстае, і скамплектаваны ён будзе па поўнай. А лепш за ўсё маналіт ці цэгла — каб на стагоддзі!

1990­-я былі часам першапраходцаў у будаўніцтве! Шчаслівыя хвіліны ­ не ведаць, калі трэба спыніцца, каб не стаць смешным. Аднак усяму ёсць свой час. Быць сучасным — значыць будаваць з сучасных матэрыялаў па сучасных законах. Будаваць канструктывізм і мінімалізм нічым не лепш, чым будаваць гатычны замак. Мы перажылі перыяд замкаў, і гэта станоўчы факт. Любыя гістарычныя «цытаты» — гэта касцюмаваны баль.

Агарод перамог архітэктуру

Стылістычна катэджы­замкі — гэта паслядоўнікі раманскага стылю, але візуальна — готыкі.

Чаму ж у нас атрымалася готыка ў мініяцюры? У гэтым вінаваты… агарод! Неспатольная прага валодаць агародам прымусіла выбудоўваць дом па вертыкалі. Бо агарод мусіў быць памерам з увесь участак. Плюс сад і цяпліцы. У той час «газон» гучаў абразай!

Мець агарод і тры паверхі з падвалам — гэта лепш, чым мець зручны, распластаны на ўчастку дом і дзве градкі, меркавалі гаспадары.

А клопат аб захаванні назапашанага вымушаў будаваць высокі трывалы плот, які не прапускаў цікаўныя погляды.

Зрэшты, падобныя гістарычныя перадумовы былі і ў арыгінальнага раманскага стылю: ва ўмовах войнаў пераважала абарончая функцыя і было няшмат сродкаў на будаўніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?