Згодна з законам «Аб выдавецкай справе ў Рэспублiцы Беларусь», да іх далучылі распаўсюднікаў. Прычым менавіта кніжнай прадукцыі, а не толькі газет і часопісаў. Распаўсюднікі павінны быць уключаны ў Дзяржаўны рэестр і атрымаць пасведчанне аб рэгістрацыі. Толькі пры такой умове яны маглі працягваць сваю дзейнасць.

Заўважым, што большасць рускамоўных кніг, якія маюць вялікія наклады, свабодна прадаюцца ў кнігарнях і шапіках. А вось беларускамоўныя выданні, якія выходзілі ў прыватных выдавецтвах, знайсці там складана.

Згодна з законам, распаўсюднікі, якія займаліся сваёй працай да прыняцця дакумента, маглі працаваць без рэгістрацыі яшчэ шэсць месяцаў. З ліпеня прайшло амаль паўгода. Атрымліваецца, менавіта са студзеня 2014 годзе яны будуць кіравацца ў сваёй дзейнасці ўжо іншымі правіламі.

Юрыст Сяргей Зікрацкі лічыць рэгістрацыю выдаўцоў і вытворцаў лагічным крокам, а вось распаўсюднікаў — незразумелым. Магчыма, гэта спроба Міністэрства інфармацыі ўвесці кантроль над гэтай сферай, якая раней толькі ліцэнзавалася.

У сталічнай «Акадэмкнізе» «НН» пацвердзілі, што падрыхтавалі неабходны пакет дакументаў і ўжо атрымалі пасведчанне аб рэгістрацыі. Рыхтуе адпаведныя паперы і кнігарня «Ў». Гэтак дзяржава зможа кантраляваць усю сферу распаўсюду.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?