У Аргенціне на пляжы ў горадзе Расарыа больш за 60 чалавек пацярпелі ад укусаў піранняў, паведамляе Trend.
У апошнія дзесяць дзён у цэнтральных правінцыях Аргенціны, у тым ліку і правінцыі Санта-Фэ, дзе знаходзіцца Расарыа, стаіць моцная спёка з тэмпературамі да 38 градусаў, і многія мясцовыя жыхары выкарысталі калядныя вакацыі, каб адпачыць на рачных пляжах Параны.
«Усяго пацярпелі больш за 60 чалавек», — заявіла намеснік Гарадскога кіравання аховы здароўя Габрыэла Кінтанілья.
Сярод пацярпелых сямёра дзяцей, двое з іх атрымалі сур'ёзныя раненні. У асноўным укусы піранняў адзначаны на руках пацярпелых.
У цяперашні час мясцовыя ўлады зачынілі пляж для купання і накіравалі ў раён здарэння ўзмоцненыя нарады паліцыі.