У нумары:
— Асобы года – беларускамоўныя дзеці.
— Вынікі года: ініцыятыва года, мецэнат года, сімвал года…
— «Пасля Навінак я быў гатовы ўсё прызнаць»:
расповед асуджанага на 8 гадоў за забойства брата, які цяпер прызнаны невінаватым
— Грамадзянін Расіі стварае музей беларускай шляхты. Гутарка з расійскім бізнэсоўцам Паўлам Падкарытавам (Бераговічам), якога «Наша Ніва» назвала Мецэнатам года.
— Найлепшыя кнігі 2013 года. Як прагаласавалі эксперты «НН»?
— 2013: Як гэта было, або Хроніка найбольш значных падзей
— Яны адышлi ад нас за 2013 год.
— Дзяржава ўводзіць абавязковую рэгістрацыю кнігарняў. Раней абавязковая рэгістрацыя тычылася толькі выдаўцоў і вытворцаў.
— «Пасля Навінак я быў гатовы ўсё прызнаць». Міхаіла Гладкага на восем год пасадзілі за забойства брата і толькі пасля знайшлі сапраўднага забойцу.
— Калі ты стаў непатрэбны роднаму прадпрыемству. Жыхар Гомеля пакалечыўся на заводзе, але трэці год не можа гэтага даказаць.
— «Працаваў задарма, а інтэрнат не далі!» Студэнт 3 курса БДУ Максім сцвярджае, што яго і ягоных сябраў падманулі ў будаўнічым атрадзе БРСМ.
— Шчасце: дастаўка глайдарам. Каляднае апавяданне Юліі Мароз.
— «Навошта нам тая незалежнасць?» Частка малдаўскага грамадства прагне аб’ядання з Румыніяй.
— Сельская гаспадарка Грузіі: рэфармавалі, рэфармавалі…
— Навагодняе віншаванне чытачоў «НН» ад Сяргея Дарафеева.
* * *
Новы нумар можна набыць з чацвярга.
Нагадаем: на «Нашу Ніву» цяпер можна лёгка і выгадна падпісацца. Прычым аплаціць падпіску можна і не ўстаючы з крэсла.
Пра ўмовы падпіскі чытайце тут. Даступная і падпіска праз АРІП.