Пра гэта ў чацвер у ходзе анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА паведаміў першы намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзімір Амарын.

Ён растлумачыў, што парламент краіны ўжо прыняў рэспубліканскі бюджэт і Падатковы кодэкс на 2014 год. «Пакуль ніякія рашэнні па ўвядзенні падатку з дармаедаў не прымаліся, і ў бюджэце на 2014 год ён ніяк не адлюстраваны,— сказаў Уладзімір Амарын. — Міністэрства фінансаў гэтым пытаннем не займаецца, бо ніякія асаблівыя падатковыя цяжары для непрацуючых грамадзян не разглядаюцца. У 2014 годзе падатак на дармаедства не будзе ўведзены».

Першы намеснік міністра фінансаў выказаў здагадку, што пытанне збірання платы з непрацуючых грамадзян будзе вырашацца «не ў плоскасці падаткаабкладання».

Адным з варыянтаў збірання платы могуць стаць сацыяльныя карты, і гэты варыянт цяпер прапрацоўваецца, у тым ліку Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны.

Уладзімір Амарын таксама агучыў пункт гледжання Мінфіна з нагоды неабходнасці ўвядзення платы за сацпаслугі з непрацуючых грамадзян.

«На нашу думку, людзі, якія не ўдзельнічаюць у фарміраванні валавога ўнутранага прадукту, не аплочваюць падаходны падатак у бюджэт краіны, а таксама адлічэнні ў Фонд сацыяльнай абароны і пры гэтым карыстаюцца льготамі па аказанні бясплатнай меддапамогі, бясплатнай адукацыяй, льготамі на камунальныя паслугі і транспарт, гэта значыць цэлым наборам паслуг, павінны неяк кампенсаваць кошт гэтых паслуг альбо аплачваць іх», — сказаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?