У нядзелю, 7 кастрычніка, аб 11-й у касьцёле Сьвятых Сымона і Алены адбудзецца прэзэнтацыя пяці кніг народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. Ёй будзе папярэднічаць урачыстая багаслужба ў гонар Барадуліна і ўсіх беларускіх пісьменьнікаў.

Сярод прэзэнтаваных кніг — новыя дапоўненыя і перапрацаваныя выданьні "Ксты" на беларускай і англійскай мовах, зборнік паэзіі "Быць", прысьвечаны 20-годзьдзю Чарнобылю, кніга перакладаў клясычнай паэзіі Кітаю, Японіі, Карэі і Віетнаму "Гуканьне паэзіі Ўсходу", а таксама паэтычны зборнік "Малітва ветру" (пераклады Барадуліна на японскую).

На прэзэнтацыю запрошаныя замежныя дыпляматы і беларускія інтэлектуалы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?