Супрацоўнікамі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Ленінскага РУУС сталіцы сумесна з байцамі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама і аддзела дэпартамента аховы МУС Беларусі па Ленінскім раёне Мінска затрыманы трое мінчан, якія падазраюцца ў незаконным абароце наркотыкаў.
Як паведамілі ў ГУУС, маладыя людзі, двум з якіх па 26 гадоў, трэцяму - 21, захоўвалі палімерны скрутак з раслінным рэчывам. Гаспадар кватэры, дзе сабраліся прыяцелі, распавёў, што маса скрутка складала каля 50 грамаў. Пры правядзенні агляду ў самым жыллі таксама было канфіскавана падобнае рэчыва масай каля 170 грамаў і электронныя шалі, якія выкарыстоўваліся, як мяркуецца, для расфасоўкі наркотыкаў.
Дзеянням затрыманых даецца прававая ацэнка.
0
0
0
0
0
0