22 снежня, падчас ранішняга нядзельнага набажэнства, у дом малітвы царквы Міжнароднай рады цэркваў Евангельскіх хрысціян-баптыстаў Гомеля (Бакуніна, 147) увайшлі 10 супрацоўнікаў міліцыі і двое панятых.
Яны запатрабавалі спыніць багаслужэнне. Пасля набажэнства ўсіх перапісалі, некаторых вернікаў апыталі. На лідараў царквы Аляксандра Залатарова (прэсвітэр), Андрэя Тупальскага (дыякан) і Алега Данілеўскага (прапаведаваў на багаслужэнні) склалі пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, абвінаваціўшы іх у арганізацыі несанкцыянаванага масавага мерапрыемства.
Акрамя таго, забралі Біблію.