Літаратура1111

Каханне пасля 50: Цалую пыл з тваіх ног

Лісты жыцця і кахання / Радзім Гарэцкі.— Мінск: Тэхналогія, 2013. — 124 с.

Акадэмік Радзім Гарэцкі выдаў кнігу, якую склалі лісты ягоных бацькоў. Бацька пісаў маці, калі ад’язджаў у камандзіроўкі (а яны цягнуліся часам месяцамі), яна адказвала. За 65 гадоў шлюбу — гэта тысячы лістоў. У кнігу ўвайшла, праўда, толькі частка — каля 170.

Такое выданне можна было б аднесці да кніг вузкаспецыяльных — да гісторыі адной сям’і, радаводу — калі б яна не выходзіла шырэй. Гэта не проста кніга пра чалавечыя пачуцці, гэта нават арыетыр ва ўзаемаадносінах.

Першы апублікаваны ліст адносіцца да 1938 года (гэта самы ранні, які захаваўся), калі сям’я ўжо пятнаццаць гадоў пражыла разам.

«Мая любая, любая! Мая самая дарагая, самая харошая, мая чыстая, сьветлая Ларута!» піша Гаўрыла Іванавіч. «Родны мой, любы Гурэечка! Зоранька мая далёкая!»у 1941 на іншы допіс адказвае Ларыса Восіпаўна.

Пафасна? Магчыма, калі б гэта пісалася напаказ. Але калі Гаўрыла і Ларыса Гарэцкія ліставаліся, рабілі гэта без аглядкі, не задумваліся, што іх лісты будуць публікаваць.Таму ў іх столькі шчырасці.

«Дарагі Ты мой дружа, Здрыжнічак мой любы, кволы, колькі-ж у Табе ласкі, пяшчотнасьці. Нізка ўкланяюся перад Табою і цалую пыл з Тваіх ног. Сьвятая Ты ў мяне…»

Гаўрылу Гарэцкаму было 56, калі ён пісаў гэтыя радкі. Ці часта сёння мы гаворым такія словы сваім каханым?

Апошні ліст у кнізе датаваны 1984 годам: за плячыма шэсцьдзесят гадоў разам. А пачуцці захаваліся!

«Чакаем Цябе, родная Ларутанька, лепшай, здаравей, думай пра ўсё прыгожае, сьветлае, добрае.

Ласкава Цябе цалуем, лашчым, песьцім, абыймаем, тулім ад усяго дрэннага, злога. Твае родныя за ўсіх Гурык».

Чытаць варта ўсім хаця б для таго, каб пераканацца, што светлыя пачуцці застаюцца і праз шмат гадоў сумеснага жыцця.

Набыць выданне можна ў «Акадэмкнізе» (Мінск, пр- Незалежнасці, 72).

Каментары11

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Усе навіны →
Усе навіны

«Да гэтага часу не веру, што выжыў». Расповед адзінага выжылага ў катастрофе самалёта Air India, які разбіўся ў Ахмедабадзе

Хлопца, які ў Лебедзевай бэсціў Еўропу, асудзілі за ўдзел у пратэстах і ўхіленне ад войска6

Лукашэнка запатрабаваў ад вайскоўцаў вынайсці цуд-машыну для барацьбы з дронамі9

Расіяне запусцілі ў Беларусі дзіўны месенджар — рэгістрацыя па нумары тэлефона, а вось выдаліцца можна толькі калі дазволяць34

Джон Кенэдзі і Роберт Кенэдзі згуляюць на клубным чэмпіянаце свету па футболе ў ЗША. Прычым у адной камандзе

Палавое выспяванне робіцца ўсё больш раннім, а псіхалагічная даросласць — позняй. І гэта праблема4

Дзіцячы цэнтр, які адмовіў дзяўчыне ў працаўладкаванні за беларускую мову, улады праверылі і знайшлі парушэнні2

У Ізраілі 1 загінуў, 40 параненых ад іранскай балістыкі. Пачалася трэцяя хваля ўдараў па Іране11

«Гэты фэст не толькі для кайфу». Арганізатары фестывалю Tutaka расказалі пра сёлетнія планы і перспектывы10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы1

Частка іранскіх ракет ізноў прабіла «Жалезны шчыт» Ізраіля, падалі на жылыя дамы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць