Мітрапалітам у Беларусь мог быць прызначаны толькі вельмі прыстойны чалавек, які любіць людзей.

Пра гэта заявіў пасол РФ Аляксандр Сурыкаў на прэс-канферэнцыі ў Мінску 27 снежня.

Пасол Сурыкаў паведаміў, што блізка з мітрапалітам Паўлам не знаёмы. «Я сам з Сібіры, там іншыя мітрапаліты, — сказаў расійскі дыпламат. — Але дрэнных мітрапалітаў у Беларусі не бывае. Мяркуючы па яго выказваннях, яго стаўленні да Філарэта, ён прыстойны чалавек. Мы будзем разам працаваць. Разумею, што сюды мог быць прызначаны толькі вельмі прыстойны чалавек, які любіць людзей, бо Філарэт карыстаецца вялікай павагай у народа Беларусі. І на фоне гэтай павагі павінен быць прыстойны чалавек, які змог бы стаць пераемнікам».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?