Навагодні карпаратыў губернатара Мурманскай вобласці Расіі Марыны Коўтун ў начным клубе завяршыўся масавай бойкай, паведамляюць СМІ і блогеры са спасылкай на праваахоўныя органы рэгіёну.

Як распавёў інфармацыйнаму агенцтву FlashNord адзін з удзельнікаў мерапрыемства, першая бойка адбылася паміж дэпутатамі і членамі абласнога ўрада з-за таго, што «некаторыя вырашылі высветліць, чаму дэпутату не далі праспяваць песню».

Як паведамляе «Блогер 51» з Мурманска, у ходзе яшчэ адной бойкі ўладальнік мясцовага тэлеканала «ТНТ-Бліц» Васіль Пімін разбіў пляшку аб галаву намеснік дырэктара «Расатамфлота» Мустафы Кашкі.

Паведамляецца, што Кашка зафіксаваў пабоі і напісаў заяву ў паліцыю. У прэс-службе рэгіянальнага ўпраўлення МУС РФ пацвярджаюць атрыманне заявы «ад аднаго з удзельнікаў мерапрыемства аб прычыненні яму пабояў».

Яшчэ некалькі дробных сутычак адбылося ў холе начнога клуба, але ўсе яны завяршыліся прымірэннем бакоў. На месца здарэння прыехалі некалькі нарадаў паліцыі, аднак нікога не затрымлівалі.

Па дадзеных FlashNord, усяго на навагодні прыём былі запрошаны каля 150 прадстаўнікоў абласнога ўрада, дэпутацкага корпуса, дзяржкампаній, сілавых органаў і проста вядомых людзей рэгіёну.

Як паведамілі ў прэс-службе абласнога ўрада, «губернатар Марына Коўтун не чакала такога і пакінула мерапрыемства, як толькі пачалася першая бойка».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?