Меркаванні2424

Апытанне ў Мінску: Ці павінен патрыяршы экзарх усяе Беларусі быць беларусам?

25 снежня сінод Рускай праваслаўнай царквы прызначыў патрыяршым экзархам усяе Беларусі мірапаліта Разанскага і Міхайлаўскага Паўла. Гэтая падзея выклікала неадназначную рэакцыю ў беларускім грамадстве, сутыкненне меркаванняў вакол таго, што кіраўніком БПЦ прызначаны святар, не звязаны з Беларуссю ні лёсам, ні царкоўнай дзейнасцю.

Карэспандэнты БелаПАН вырашылі высветліць пазіцыі радавых мінчан, задаўшы ім пытанне: «Ці павінен патрыяршы экзарх усяе Беларусі быць беларусам?» Вось некаторыя з пачутых меркаванняў:

«Я лічу, што ёсць годныя беларускія святары, якія вядуць службу на нацыянальнай мове. Вы паглядзіце на католікаў — там стараюцца, каб сярод служыцеляў касцёла па максімуме былі беларусы. Так што дзіўнае рашэнне… Вось ва Украіне сваё праваслаўе, ну а расійскае — яно і ў Афрыцы расійскае».

«Калі будзе добры, разумны чалавек іншай нацыянальнасці — якая розніца?»

«Па-мойму, у веры нацыянальнасць не мае значэння, галоўнае — верыць у Ісуса Хрыста».

«Мы, праваслаўныя беларусы, хацелі б, каб гэта быў наш чалавек, беларус. Пра гэта многія кажуць, не толькі я, людзі нават абурыліся крыху: няўжо ў Беларусі няма мітрапаліта, які змяніў бы уладыку Філарэта, які выйшаў на пенсію?»

«Вядома, лепш, каб быў беларусам, каб ведаў нашы праблемы».

«Мяркую, нацыянальнасць значэння не мае, тут галоўнае — аўтарытэт чалавека ў рэлігійным асяроддзі, яго дасягненні».

«Вядома, не вельмі добра, калі чалавек нарадзіўся, дапусцім, недзе пад Хабараўскам ці Уладзівастокам. Адкуль ён ведае нашу спецыфіку? Лепш, калі б гэта быў мясцовы кадр. Мы ж ведаем, якія зараз скандалы ў Рускай праваслаўнай царкве, як неадназначна ацэньваюць дзейнасць патрыярха Кірыла».

«Галоўнае, каб чалавек быў добры і веруючы, каб ад яго карысць была Беларусі, а хто ён па нацыянальнасці, не мае значэння».

«Хацелася, каб гэта беларус быў, каб тут вырас, каб адчуваў радзіму сваю. Я разумею, што царква — яна як бы ўсёабдымная, але радзіму сваю чалавек павінен адчуваць. А што, у нас у Беларусі не знайшлося нікога? Усё-такі, я б сказаў, рука Масквы адчуваецца».

«Беларусы — народ цярплівы, разумны, справядлівы. Нам бы патрыярх-беларус быў самым добрым. Я — праваслаўная, хаджу ў царкву, люблю яе, паважаю і кланяюся, і ведаю, што толькі Гасподзь Бог дапаможа нам застацца людзьмі сапраўднымі».

Каментары24

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае19

Пастаўкі нафты па нафтаправодзе «Дружба» ў Еўропу зноў спыніліся3

Кім Чэн Ын узнагародзіў вайскоўцаў, што ваявалі з Украінай8

Хлопец паскардзіўся, што праз калапс на мяжы не можа выехаць з Варшавы ў Мінск. Беларусы падзяліліся лайфхакамі9

Беларусы ў сацсетках абураюцца, што дэкрэтніцам нібыта плацяць больш, чым тым, хто ходзіць на працу30

Бум на бікіні-стрынгі. Гэта бодзіпазітыў ці нешта іншае?28

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў10

«Некаторым людзям варта зняць ружовыя акуляры». Лявончык — пра Мельнікаву, уцечку ў «Байхэлп», белыя паліто і грошы на 1300 палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць