Жыхары Гомеля, як і іншых гарадоў Беларусі, у сацыяльных сетках выказваліся, што падтрымліваюць пратэст. Гамяльчане мелі намер правесці акцыю ў 18.00 на плошчы Леніна.

Аднак у згаданы перыяд і пазней на ўказанай плошчы ніводзін аўтамабіль не падаваў гукавых сігналаў, не ўключаў «аварыйку», не прытарможваў, не зніжаў хуткасць.

Рух аўтамабіляў на плошчы Леніна прыкладна ў 18.00 усё-такі быў крыху прыпынены — з-за бяздомнага, які вельмі марудна цягам хвіліны рухаўся з палкай па нерэгулюемым пашаходным пераходзе ў бок храма Пятра і Паўла.

Таксама на плошчы Леніна дзяжурылі два аўтамабілі ДАІ і некалькі міліцыянераў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?