У сувязі з пераносам працоўных дзён у пачатку студзеня змяняецца рэжым працы грамадскага транспарту ў Мінску. 

Так, аўтобусныя маршруты 1, 2, 5, 6, 7, 12 студзеня 2014 года будуць працаваць па графіку нядзельных дзён; тралейбусныя маршруты 1, 2, 7, 12 студзеня — па графіку нядзельных дзён; 5, 6 студзеня — па графіку суботніх дзён.

Таксама ў сувязі з прагназаваным зніжэннем пасажырапатоку 1 студзеня з 5.00 да 15.00 адмяняецца праца: аўтобусных маршрутаў № 43д, 60, 145с; тралейбусных маршрутаў № 43, 46, 48, 56, 60, 62.

Змяншаецца колькасць рухомага саставу: на аўтобусных маршрутах № 9Д, 32С, 42, 99, 68 (да 17.00), 121 (з 9.00 да 14.00), 96, 100; на тралейбусных маршрутах № 6, 7, 12, 20, 23, 29, 36 27, 63, 92, 32, 33, 44; на трамвайных маршрутах № 1, 6.

1 і 2 студзеня адмяняецца праца аўтобуснага маршруту № 172Э «АВ «Маскоўскі» — Каладзішчанскія могілкі». 

1 студзеня адмяняецца праца аўтобуснага маршруту № 94С «АС «Аўтазаводская» — Чыжоўскія могілкі» і рэйсу па аўтобусным маршруце № 61, адпраўленнем з АС «Аўтазаводская» ў 6.20.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?