Супрацоўнік ДІБДР, які памёр у бальніцы пасля наезду на Кіеўскай шашы, арганізоўваў спецпраезд картэжу кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Капітан паліцыі, прытрымліваючыся інструкцыі і ўказанняў кіраўніцтва, забяспечваў бяспечны праезд урадавых спецаўтамабіляў.
Беларуская дэлегацыя прыбыла ў расійскую сталіцу ў сераду, 25 снежня. Для бесперашкоднага руху картэжу Аляксандра Лукашэнкі з аэрапорта Унукава ў цэнтр Масквы на трасе былі выстаўленыя пасты ДПС.
30-гадовы Андрэй Белякоў разам з напарнікам дзяжурыў на 33-м кіламетры Кіеўскай шашы, на тэрыторыі Новай Масквы.
У момант, калі інспектар прыпыніў паток транспарту для праезду картэжу, яго збіў аўтамабіль «Таёта Камры».
— У цяжкім стане інспектара даставілі ў адну са сталічных клінік, — паведаміла LifeNews крыніца ў праваахоўных органах. — На наступную раніцу пацярпелы ад атрыманых траўмаў памёр.
Калі віна супрацоўніка паліцыі, які сядзеў за рулём, пацвердзіцца, ён будзе звольнены з органаў.