Памятныя даты там суправаджаюцца цытатамі, і 27 студзеня, дзень памяці ахвяр Халакосту, адзначаны выказваннем экс-прэзідэнта Ірана Махмуда Ахмадзінежада пра тое, што гэта «хлусня» і плод «міфічных сцверджанняў».

Скандальны каляндар надрукаваны накладам 20 тысяч асобнікаў друкарняй «Перамога» з Маладзечна.

Друкарня паабяцала перадрукаваць наклад, дырэктар прынёс прабачэнні з гэтай нагоды і адзначыў, што выключыць няўдалыя старонкі будзе няпроста: «Мы ўжо працуем над заменай старонкі. Іншая рэч, што тэхнічна гэта вельмі і вельмі складана будзе выканаць, улічваючы, што частка календароў ужо ў продажы. Мы таксама разаслалі лісты тым, хто ўжо іх закупіў. Усё пытанне цяпер у лагістыцы, а менавіта як адправіць усім гэтыя старонкі. Складаннем календара займаўся малады супрацоўнік, мы пакуль не ведаем, чаму менавіта гэтая цытата трапіла ў каляндар».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?