Аляксандр Лукашэнка прызначыў Васіля Дземідовіча намеснікам старшыні Вярхоўнага суда і вызваліў яго ад пасады першага намесніка старшыні Вышэйшага гаспадарчага суда.
Раней, 14 чэрвеня, Лукашэнка вызваліў Віктара Камянкова ад пасады старшыні і суддзі Вышэйшага гаспадарчага суда, які ўзначальваў ВГС з кастрычніка 2001 года.
Нагадаем, у адпаведнасці з дэкрэтам № 6 і шэрагам указаў прэзідэнта 1 студзеня 2014 года агульныя і гаспадарчыя суды аб'ядноўваюцца ў адзіную сістэму судоў агульнай юрысдыкцыі. Узначаліць гэтую сістэму адзіны вышэйшы судовы орган па грамадзянскіх, крымінальных, адміністрацыйных і эканамічных справах — Вярхоўны суд. Пры гэтым гаспадарчыя суды абласцей і Мінска будуць перайменаваныя ў эканамічныя і працягнуць сваё функцыянаванне як суды адпаведнай спецыялізацыі.