Аляксандр Лукашэнка павіншаваў суайчыннікаў з 95-годдзем утварэння Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі і Камуністычнай партыі Беларусі.

«Для нашай краіны гэтыя падзеі азнаменавалі змену эпох і заклалі фундамент будучага суверэнітэту. У тыя далёкія гады ўпершыню ў гісторыі было абвешчана права народаў на самавызначэнне і беларусы здабылі сваю нацыянальную дзяржаву, — гаворыцца ў віншаванні. — Гісторыя станаўлення і развіцця БССР непарыўна звязана з Камуністычнай партыяй. У гады Вялікай Айчыннай вайны камуністы, захапляючы сваім прыкладам мільёны людзей, ішлі ў авангардзе барацьбы з ворагам. Пад іх кіраўніцтвам за кароткі тэрмін адрадзіліся гарады і вёскі, рэспубліка атрымала магутны навуковы і вытворчы патэнцыял».

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў краіне беражліва захоўваюць лепшыя традыцыі тых гадоў. «Суверэнная Беларусь упэўнена ідзе па выбраным народам шляху развіцця, у аснове якога ідэалы міру, узаемадапамогі і сацыяльнай справядлівасці, закладзеныя папярэднімі пакаленнямі», — падкрэсліў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?