Нягледзячы на паважны ўзрост, Віялена Аляксандраўна Цесакова мае незвычайнае хобі.
Яна можа скласці мелодыю і праспяваць, бадай што, любы верш.
У яе музычнай скарбонцы ёсць мелодыі на словы Бураўкіна, Някляева, Гілевіча ды іншых паэтаў.
Ёсць нават дзіцячыя песенькі на вершы Канстанціна Севярынца і свой варыянт шлягеру «А я лягу-прылягу».
Штосьці жанчына запісвае на старэнькі дыктафон, але збольшага трымае ў галаве.
У лютым спадарыні Віялене споўніцца 82 гады. Жанчына спадзяецца, што яе творчасць не прападзе. Яна з радасцю падзеліцца сваімі мелодыямі з музыкамі, гатовымі запісаць і апрацаваць іх.
Віялена Цесакова віншуе ўсіх чытачоў «Нашай Нівы» песняй на верш Ніла Гілевіча:
0
0
0
0
0
0