З Новым годам
Год стары, які праводзім мы,
Што змяёй вылузвае са скуры,
«Векапомны» год свіной чумы
На вусатым фоне дыктатуры.
Новы год — Пагоняю па полі
Мкнецца, рвецца з глыбіні вякоў,
І іскрыцца радасць, шчасце, воля
З-пад ягоных залатых падкоў!
0
0
0
0
0
0