Да грамадскага актывіста, лідара моладзевага крыла кампаніі «Гавары праўду!» — «Zmena» Паўла Вінаградава за навагоднюю ноч двойчы прыходзіла міліцыя.

Апошні раз Паўла пасля 15-суткавага арышту, 12 кастрычніка 2013 г., каб паплечнікі не сустрэлі, міліцыя з Акрэсціна вывезла аж пад Нацыянальны аэрапорт. На фота — Павел і яго жонка Святлана

Апошні раз Паўла пасля 15-суткавага арышту, 12 кастрычніка 2013 г., каб паплечнікі не сустрэлі, міліцыя з Акрэсціна вывезла аж пад Нацыянальны аэрапорт. На фота — Павел і яго жонка Святлана

Павел быў фігурантам крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 г. і быў асуджаны на чатыры гады зняволення ў калоніі строгага рэжыму. У верасні 2011 г. ён быў вызвалены на аснове ўказу Лукашэнкі, хоць сам памілавання на прасіў.

З 10 красавіка 2012 г. да Паўла быў прыменены рэжым прэвентыўнага нагляду на два гады. Ён павінен быць дома пасля 20:00 і да 7:00, яму забаронена пакідаць сталіцу без дазволу міліцыі. Больш жорсткі рэжым матывавалі тым, што Павел не кінуў грамадскай дзейнасці, некалькі разоў прыцягваўся да адм. адказнасці (праводзіў некалькі гучных акцый, а тэрмін адбытых на Акрэсціна сутак набліжаецца ўжо да 100, але міліцыя настойвае на тым. што збольшага брыдкасловіў).

Такім чынам першы раз міліцыя прыйшла перад самай апоўначу,

паведаміў Павел у фб, прыйшоў нават начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Павел іранізуе, што нават узрадаваўся, што людзі зайшлі, а то сядзіш тут у цяпле, у інтэрнэце, а нехта на працы гібее.

Другі раз міліцыя прыйшла а палове на чацвертую ночы.

«У тым жа складзе: мой інспектар і начальнік крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Палова чацвёртай ночы, ё- маё. І калі ў першы раз я смяяўся і радаваўся, то цяпер я проста здзіўляюся: ну дарослыя ж, здаровыя мужыкі (нават праменьчык свядомасці праглядаецца скрозь вочы) у якіх ёсць сем'і, урэшце, а займаюцца ў навагоднюю ноч мной. Міліцыя з народам! (Іншых слоў не знаходжу ))», — напісаў П. Вінаградаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?