Ад 1 студзеня 2014 г. суседняя Латвія перайшла на еўра, паведамляе Delfi.lv.

Delfi.lv

Delfi.lv

Усе латы канвертуюцца па афіцыйным пераходным курсе, які вызначыла Рада ЕС 9 ліпеня 2013 г: 1 еўра = 0,702804 лата.

Афіцыйны курс нязменны і будзе такім жа праз 5, 10 і 15 гадоў.

Банкаматы ўжо выдаюць еўра наміналам 10, 20, 50.

Два тыдні ў абарачэнні будуць знаходзіцца паралельна латы і еўра, можна будзе плаціць у латах, але рэшта будзе давацца ў еўра. Выключэнне — грамадскі транспарт. З 15 студзеня ўсе плацяжы будуць ажыццяўляцца толькі ў еўра.

Еўра выкарыстоўваецца ў Аўстрыі, Бельгіі, Грэцыі, Эстоніі, Італіі, Ірландыі, Францыі, на Кіпры, у Люксембургу, Мальце, Славеніі, Славакіі, Фінляндыі, Іспаніі, Нямеччыне.

Не выключана, што з 1 студзеня на еўра пяройдзе найбліжэйшая суседка Беларусі Літва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0