У сервісе праверкі арфаграфіі і стылю LanguageTool стала даступная беларуская мова. Яна з'явілася ў версіі праграмы 2.4.

Каб праверыць правільнасць набранага тэксту, трэба адкрыць сайт http://www.languagetool.org/, абраць унізе вакна беларускую мову і ўставіць тэкст.

Выглядае на тое, што пакуль праграма правярае ў беларускім тэксце толькі арфаграфію, бо памылак стылю не бачыць зусім.

Слоўнік праграмы ўключае ў сябе словы на «наркамаўцы», таму словы, напісаныя на «тарашкевіцы», пазначаюцца як памылковыя.

LanguageTool 2.4 існуе як анлайн-сервіс, а таксама як асобная праграма і як дадатак да браўзэра Mozilla.

Падобны сэрвіс здаўна прапануе афлайн-версія праграмы «Белазар», створаная праграмістам Алегам Азароўскім.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?