На пачатак новага года курс даляра склаў 9520 рублёў, курс еўра - 13130 рублёў. Такім чынам, за год беларускія грошы патаннелі ў дачыненні да амерыканскай валюты на 11,1%, да еўрапейскай - ажно на 15,8%.
Аднак паколькі курс расійскага рубля вырас за год нязначна, усяго на 2,8%, агулам кошык валют за год падаражэў на 9,8%.
Для параўнання, летась дэвальвацыя беларускага рубля склала 5,2%. Затое пазалетась, у крызісным 2011-м, кошык валют вырас у цане на рэкордныя 171,7%.
Дэвальвацыя за год, у %:
Да кошыка валют | 9,8% | ||
Да даляра ЗША (USD) | 11,1% | ||
Да еўра (EUR) | 15,8% | ||
Да расійскага рубля (RUB) | 2,9% |
Дэвальвацыя за паўгода, у %
Да кошыка валют | 10,3% | ||
Да даляра ЗША (USD) | 8,3% | ||
Да еўра (EUR) | 14,6% | ||
Да расійскага рубля (RUB) | 8% |