Днямі ў Баранавічах адбыўся суд па справе лекара, якая абвінавачваецца ў хабарніцтве. Крымінальная справа ў адносінах да ўчастковага тэрапеўта баранавіцкай гарадской паліклінікі накіравана на дадатковае даследаванне.

Маладую жанчыну, на ўтрыманні якой знаходзіцца непаўналетняе дзіця, вінавацяць у атрыманні 30 долараў ад студэнткі, якой нібыта была патрэбна даведка аб вызваленні ад заняткаў.

Праўда, валюту пры затрыманні міліцыянты не знайшлі. Мечаныя долары апынуліся ў іншай супрацоўніцы паліклінікі. Студэнтка на суд не з’явілася, адшукаць яе не змаглі.

Тэрапеўт, якой пагражае 6 гадоў пазбаўлення волі, прадаставіла суду даведку судмедэкспертызы. Дакумент сведчыць, што на сцёгнах і плячах жанчыны шматлікія крывападцёкі.

Па словах лекара, яна атрымала іх падчас допыту, калі з ёй груба абыходзіліся. Жанчына нават некалькі разоў страчвала прытомнасць.

Алесь Літоўчык, Еўрарадыё, Баранавічы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0