Гэта адзін з вынікаў саміту СНД, які ў суботу адбыўся ў Душанбэ.

Беларусь зможа купляць расейскую зброю па ўнутрырасейскіх коштах. Гэта адзін з вынікаў саміту СНД, які ў суботу адбыўся ў Душанбэ.

Краіны‑удзельніцы Арганізацыі дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) змогуць купляць расейскую зброю й вайсковае абсталяваньне па расейскіх коштах за больш актыўны ўдзел ў вайсковых апэрацыях у рэгіёне.

Прэзыдэнт Расейскай Фэдэрацыі Ўладзімер Пуцін паведаміў, што Таджыкістан, Армэнія, Беларусь, Казахстан і Кіргізія змогуць купляць неабходнае абсталяваньне ня толькі для патрэбаў войска, але й спэцслужбаў.

Сустрэча кіраўнікоў краін АДКБ працягвалася ня больш за гадзіну, большасьць часу ва ўдзельнікаў сустрэчы заняло падпісаньне дакумэнтаў. Нягледзячы на гэта, Уладзімер Пуцін лічыць, што саміт пранёс «сур’ёзны і канкрэтны вынік».

АДКБ значна актывізавалася пасьля таго, як паміж Захадам і Масквою зьявіліся чарговыя непаразуменьні. Расея пачала ўзмацняць супрацоўніцтва ў галіне бясьпекі з кіраўнікамі Беларусі й некалькімі краінамі Азіі пасьля таго, як у Грузіі й ва Ўкраіне адбыліся прадэмакратычныя рэвалюцыі.

Польскае радыё для замежжа

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0