У Сочы (Расія) гандлёвы цэнтр «Морамол « эвакуіравалі з-за магчымасці выбуху і «пакета з бомбай», паведамляў цэлы шэраг блогераў. У дзяжурнай частцы гарадскога УУС тэлеканалу «Дождь» пацвердзілі звесткі аб эвакуацыі, але ніякай дадатковай інфармацыі не паведамілі. Самі карыстальнікі сеціва прыкладна праз гадзіну напісалі: «Ну, дзякуй Богу - усё абышлося…»

Эвакуацыя з сочынскага гандлёвага цэнтра з-за магчымасці выбуху адбываецца менш чым праз тыдзень пасля двух тэрактаў у Валгаградзе 29 і 30 снежня, якія забралі жыцці 34 чалавек, дзесяткі пацярпелі.

Акрамя таго, у Сочы цяпер знаходзяцца прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін і прэм'ер Дзмітрый Мядзведзеў, якія праводзяць інспекцыю некалькіх алімпійскіх аб'ектаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?