Кітайская дзяржаўная газета Wen Wei Po апублікавала артыкул з падрабязным апісаннем пакарання дзядзькі лідара КНДР Кім Чэн Ына. Як паведамляе 3 студзеня The Independent, кітайскія журналісты сцвярджаюць, што Чан Сон Тхэка жыўцом скармілі сабакам.

Паводле Wen Wei Po, дзядзьку паўночнакарэйскага лідара і яшчэ пяць абвінавачаных па той жа справе распранулі і аддалі на з'ядзенне 120 сабакам, якіх да гэтага тры дні не кармілі. Выданне сцвярджае, што працэс пакарання заняў каля гадзіны і адбываўся на вачах у сотняў паўночнакарэйскіх чыноўнікаў.

Пры гэтым афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі з боку КНДР або незалежных крыніц пакуль не паступала.

Шэраг выданняў не выключае, што за публікацыяй гэтага матэрыялу стаіць афіцыйны Пекін, незадаволены новым курсам Пхеньяна і які спрабуе ў сувязі з гэтым выставіць нядаўніх партнёраў у нявыгадным святле і яшчэ больш ускладніць адносіны КНДР з заходнімі краінамі.

Акрамя таго, у праўдзівасці выкладзенай у артыкуле інфармацыі ўсумніліся асобныя праваабаронцы. На іх думку, такія метады залішне жорсткія нават для паўночнакарэйскага рэжыму.

Раней у прэсе фігуравала інфармацыя, паводле якой Чан Сон Тхэк і яго паплечнікі былі 12 снежня расстраляныя ў будынку міністэрства дзяржбяспекі ў Пхеньяне, прычым некаторыя крыніцы сцвярджалі, што для гэтага выкарыстоўваліся кулямёты, а на пакаранні прысутнічалі некалькі высокапастаўленых чыноўнікаў Працоўнай партыі.

Зрэшты, гэтая версія афіцыйнага пацверджання таксама не атрымала.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?