Знішчальнікі НАТА пачалі патруляваць паветраную прастору Латвіі, Літвы і Эстоніі. Пра гэта паведамляе Міністэрства нацыянальнай абароны Літвы.

Большасць лётчыкаў НАТА, якія распачалі паветранае патруляванне, — прадстаўнікі ваенна-паветраных сіл ЗША, што прыбылі ў Прыбалтыку з месца пастаяннай дыслакацыі ў Вялікабрытаніі, авіябазы ў Лейкенхіце. Сярод вайскоўцаў НАТА — лётчыкі, тэхнікі, медперсанал, група падтрымкі і спецыялісты па сувязі.

Чатыры знішчальнікі F-15C Eagle будуць базавацца ў Шаўлях, на аэрадроме літоўскіх ВПС. Місія амерыканскіх ваенных будзе доўжыцца чатыры месяцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?