«Для мільёнаў людзей Ражство стала сімвалам далучэння да нязменных каштоўнасцей хрысціянскага жыцця і духоўнасці. У складаным сучасным свеце не згасаюць веліч і ўзвышанасць хвалюючай урачыстасці, што нясе ўпэўненасць у перамозе ідэалаў гуманізму і справядлівасці», — гаворыцца ў віншаванні.

Раство Хрыстова ўсяляе ў сэрцы надзею і ўсёабдымную любоў, напаўняе жыццё шчырай радасцю і добрымі спадзяваннямі. Недарма калядныя дні - гэта час здзяйснення жаданняў, дабрачыннасці і міласэрнасці, асаблівай увагі да ўсіх, хто мае патрэбу ў нашай спагадзе, клопаце і дапамозе.

Раство аб'ядноўвае сем'і, дорыць цудоўны настрой, прыносіць мір і згоду ў кожны дом. Няхай цяпло любові і дружбы не пакідае вас і вашых родных, а духоўная сіла вялікага свята дапамагае ў рэалізацыі самых смелых пачынанняў. Ад усёй душы жадаю вам моцнага здароўя, аптымізму, шчасця і дабрабыту».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?