4 студзеня Аляксандр Лукашэнка па запрашэнні свайго расійскага калегі Уладзіміра Пуціна вылецеў у Сочы.

Улічваючы шматгадовае захапленне беларускага лідара хакеем і веды ў гэтай галіне, а таксама досвед нашай краіны па падрыхтоўцы да Чэмпіянату свету 2014 года, прэзідэнт Расіі запрасіў Аляксандра Лукашэнку агледзець галоўную алімпійскую хакейную арэну. Кіраўнік Беларусі прыняў удзел у сяброўскім матчы расійскай Начной хакейнай лігі.

Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін гулялі ў адной камандзе.

Таксама на лёд выйшлі зоркі сусветнага хакея — Павел Бурэ, Вячаслаў Фяцісаў, Валерый Каменскі, Аляксандр Якушаў і іншыя.

Цікава, што БелТА вяла анлайн з гульні, паставіўшы навіну ў мегагалоўнае. Лукашэнка гуляў у сваім любімым чорным шлеме пад нумарам 1, Пуцін — №11.

Таварыскі хакейны матч завяршыўся з лікам 12:3 на карысць каманды, у якой гулялі кіраўнікі Беларусі і Расіі.

Адну з шайбаў закінуў Лукашэнка, яшчэ адну - Пуцін.

Пасля матча была запланаваная сустрэча кіраўнікоў дзяржаў.

На сумесным фота ў шлемах засталіся толькі Пуцін і Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?